6 Апрель 2015 года. 10:28
1 540

Віцебск — Дынама. Справаздача аб выездзе

Упершыню за шмат гадоў новы сезон чакаўся неяк ну зусім квола, бо пасля таго леташнега п***ца з звальненнем Жураўля з пасады галоўнага трэнера пры лепшых выніках за апошнія гадоў 9-ць (напэўна, яшчэ бліжэй да золата мы былі толькі ў 2006-м), пасля яшчэ цалкам праваленай міжсезонкі + пасля выніка першай гульні сезону, дзе Клуб не паказаў нічога добрага ў плане гульні чаканні перад першым выездам ў гульнявым плане былі вельмі змрочныя. Абмяркоўваючы вынікі каманды и чаканні напярэдадні другой гульні з Віцебскам на адным шмат вядомам інэт-рэсурсе “Дз****ка” юзеры ў большай частцы сыходзіліся ў меркаванні, што калі Угрын сал’е кубак, то няхай валіць на ўсе чатыры бакі свету, бо з такім трэнерам нам не па шляху. Напэўна часцінка Ю.А. Чыжа ёсць ужо амаль ва ўсіх дынамаўскіх фанатах.

444

І вось наступіў дзень Х, калі трэба было падняцца ні свет ні зара і паехаць прабіваць паўночную сталіцу Беларусі. Маючы абанемент, гэты выезд хацелася прабіць менавіта на цягніку, бо Віцебск – гэта адзін з самых прыгожых гарадоў нашай Радзімы. Камусьці, як мне напрыклад, пашанцавала нармальна даехаць на аўтобусе Мінсктранса да чыгуначнага вакзала, а хтосьці ішоў з 4-х гадзін раніцы пешшу на вакзал з Ч****ўкі, бо інакш прыйшлося б спазніцца на цягнік і застацца ў Мінску. Варта адзначыць, што ўсе фаны, прабіўшыя гэты выезд вымушаны былі тярпець нягоды, звязаныя з недасыпам.

А нармальна праспаць усю дарогу да Віцебска не далі міліцыянты, якія перапісвалі асабістыя дадзеныя цягніковых выездзюкоў. Калі акрамя паспартных дадзеных і прапіскі маёр пачаў пытаць асабісты нумар мабільнага, то я вырашыў, што гэта зноў жа такі п****ц і назваў рандомныя лічбачкі абы ад мяне адчапіліся. Перад Віцебскам рух міліцыянтаў па цягніку стаў больш інтэнсіўным, хтосьці вырашыў, што ўсё выездзюкі павінны ісці ў галаву цягніка каб пасля арганізавана трапіць у абдымкі віцебскай міліцыі. У планы нашай кампаніі гэта не ўваходзіла і таму мы адразу па прыездзе ў Віцебск спісаліся, ледзь не трапіўшы на пероне да нейкіх мужыкоў ў цывільным. Каменныя твары і татальны шыфр дапамаглі нам сысці з цягніка і сваім ходам дабрацца да стадыёна.

Прыйшоўшы да стада мы сталі ў чаргу па квіткі, дзе нам прапанаваў квіткі на футбол нейкі мужчына, бо, як ён сам сказаў: “Дзеці не прыйшлі”. Гэта быў адзін з дзясяткаў настаўнікаў, якіх вымусілі ў гэты снежны і даждлівы дзень прыйсці на футбол каб падтрымаць Віцебск. Вось ён кошт гэтых афіцыйных 5500 чалавек, якія прысутнічалі на матчы. Наша кампанія такім чынам прайшла на стад праз асноўны уваход, нас амаль не шманалі і нават дазволілі камраду пранесці на гульню сумку з літровай бутэлькай газірованага напою. Вось што значыць людзей даглядаць, а не фанатаў! Школьнікаў, якім на ўвесь гэты футбольны двіж начхаць было немерана, але, варта адзначыць, што было шмат і звычайных віцяблян, якіх вырашылі прыйсці на стад. І гэтая колькасць гледачоў + добрая гульня каманды вельмі добра матывавалі шызіць за ўсю хурму, але ж шыза была не вельмі. Не хачу ўдавацца ў прычыны гэтага, але шыза была на 5 па 10-бальнай шкале. Першыя школьнікі пачалі сыходзіць ўжо пасля 30-й хвіліны матчу, потым падчас перапынку, але эпічна ўсе пайшлі дадому пасля сканчэння асноўнага часу. Дыктар на стадзе не сказаў пра дадатковы час і значны працэнт віцебскіх аматараў футболу пайшоў дадому, хаця, калі паглядзець на гэтую сітуацыю скрозь прызму банальнай логікі бачна, што якраз у дадатковы час і пачынаецца самае цікавае, бо абедзьве каманды могуць трапіць ў паўфінал Кубка. Фатас Бечырай фактычна зацягнуў Дынама ў паўфінал, за што мы ему кажам вялікі дзякуй. Пасля матчу сектар дазволіў сабе троху нязлога глуму над мясцовымі абарыгенамі і ў выдатным настроі пачаў збірацца дадому. Не буду пісаць як, каб не раскрываць карты перад супрацоўнікамі міліцыі, наша кампанія зноў спісалась пасля матчу, каб не падзяляць свой час у кампаніі з АМАПам, а прайсціся і паглядзець на горад Віцебск.

Падчас адыходу нашага цягніка колькасць міліцыі на чыгуначным вакзале Віцебска і ў яго аколіцах дасягала 1,5 АМАПамаўца на квадратны метр, яны былі амаль паўсюду і мне падаецца, калі мы з’ехалі мясцовыя вартаўнікі парадку ўздыхнулі з палёгкай. Па дарозе назад нас зноў перапісалі, а бліжэй да Мінска на цягніку пачалі курсіраваць п’яныя дынамікі, якія стралялі цыгарэты ў саратнікаў.  У 23 гадзіны цягніковыя выездзюкі былі ў Мінску, першы выезд сезону быў прабіты.  Толькі Дынама!

Напоминаем, что любой желающий болельщик может прислать свой отчёт с выездного матча на почту tyz.lt@mail.ru который с радостью будет опубликован на сайте! Помните, ДИНАМО ЭТО МЫ!